У Петрыкаўскім раёне пошта засталася без даху (фота)
Ён не вытрымаў цяжару снегу і абваліўся. Здарэнне адбылося ў вёсцы Івашкавічы.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у аднапавярховым будынку, якому амаль 30 гадоў, знаходзілася не толькі пошта, але і ФАП. На шчасце, пацярпелых няма. Не было пашкоджанае і абсталяванне, якое знаходзілася ў памяшканнях.
Цікава, што сёлета аддзяленне паштовай сувязі ў Івашкавічах збіраліся скараціць.

Фота — 112.by