У Пінскім раёне “векавая” калюга замінае жыць вяскоўцам

Больш за 50 год агромістая яміна падзяляе вуліцу Паўночную ў вёсцы Ганькавічах на дзве часткі. Яма часцяком запаўняецца вадою і ніхто не можа перабрацца праз глыбокую калюгу.

Цікава, што за паўстагоддзя вяскоўцы не здолелі талакою засыпаць водную перашкоду, а толькі пішуць скаргі кіраўнікам рознага ўзроўню. Вось і зараз падрыхтаваны чарговы ліст ужо на імя Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе тэлеканал “Вараг”.