У Пінску адбыўся вечар шведскай і беларускай паэзіі
Гэта была юбілейная 10 сустрэча пінчукоў з прадстаўнікамі шведскай культуры.
У межах Дзён культуры Швецыі, у Пінску прайшоў вечар шведскай і беларускай паэзіі.
Арганізатарамі культурніцкай падзеі ўсе 10 год зяўляюцца шведская журналістка Марыя Сёдэрберг і грамадскае аб’яднанне "Калегіум". Гэтым разам сталіцу Палесся наведалі выбітныя шведскія літаратары Катарына Фростэнсан, Ульф Старк і Ула Лашму. Беларускі бок прадстаўлялі Алесь Пашкевіч, Аксана Спрычан і Усевалад Сцебурака і Віктар Шалкевіч. Акрамя таго, у праграме вечарыны выступалі музычныя калектывы і праводзіўся Кубак маладзёвай паэзіі. Дарэчы, пераможцамі Кубку сталі двое маладых пінчукоў, якія ў якасці ўзнагароды паедуць ў Стакгольм.

