У Пінску дзеля Следчага камітэту з будынку выселяць камунальнікаў
Адміністрацыю пінскай ЖКГ перавядуць на ўскраек гораду.
А вось следчыя атрымаюць “сталінскі” будынак з лепнымі гербамі БССР на фасадзе, якімі вельмі апекаваўся кіраўнік камунальнікаў. Дагэтуль супрацоўнікі Следчага камітэту ў Пінску былі раскіданыя па горадзе і працавалі ў будынках пракуратуры і міліцыі.
