У Пінску з “зайцоў” сабралі 16 мільёнаў рублёў штрафу
Ад пачатку года на гарадскіх маршрутах кантралёры злавілі больш за 1100 пасажыраў без квіткоў.
Як паведамляе пінскі аўтобусны парк, з іх сабралі каля 16 мільёнаў рублёў штрафу. Кіраўніцтва аўтапарка адзначае, што колькасць “зайцоў” расце штомесяц. Таму кантралёры збіраюцца праводзіць масавыя рэйды па выяўленні "бесквіточнікаў". На рэйды плануецца запрашаць журналістаў.
Фота — yuga.ru