У Пінску занятыя толькі 30% дворніцкіх вакансіяў

З неабходных паводле нарматываў 120 дворнікаў на пінскіх вуліцах працуюць толькі 39. Пра гэта газеце “Пінскі веснік” распавёў генеральны дырэктар пінскай ЖКГ Аляксандар Юш.

Патэнцыйных работнікаў адштурхоўваюць нізкія заробкі і цяжкія ўмовы працы. Таму галоўны камунальнік заклікаў пінчукоў самім больш рупіцца пра чысціню горада.

Фота — ria.ru