У Расіі пачалі збор сродкаў на помнік Уладзіміру Мулявіну

Помнік народнаму артысту СССР і Беларусі, заснавальніку "Песняроў" Уладзіміру Мулявіну хочуць паставіць у Екацярынбурзе. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні рады арганізацыі Павел Саенка.

Па яго словах, якія цытуе БелаПАН, цяпер стаіць пытанне выбару месца, а потым будзе конкурс і шырокі збор сродкаў. Ініцыятыва ўсталявання помніка Мулявіну зыходзіць ад "Беларусаў Урала" і беларускай амбасады ў Расіі, яе падтрымалі гарадскія ўлады. Цяпер у Екацярынбурзе на сцяне пяціпавярховага дома, дзе жыў Мулявін, усталявана мемарыяльная шыльда.

Ініцыятары мяркуюць, што помнік можа з'явіцца ў наступным годзе.

Фота — slavabelarusi.ru