У Рыме прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Яна адбылася 14 красавіка ўвечары і шчаслівым чынам супала з вызваленнем Андрэя Саннікава.
Акцыю Solid Party ініцыяваў Беларускі Свабодны тэатр і яго італьянскі партнёр Андрэа Пігінэлі, паведаміў сайту charter97.org кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін. На яе прыйшло каля паўтысячы чалавек, выступілі вядучыя італьянскія кінаакцёры.
Акцыя праходзіла ў рамках гастроляў Свабоднага тэатра на галоўнай італьянскай сцэне — Teatro di Roma.