У самагубстве беларускай журналісткі шукаюць "украінскі след"

Нагадаем, што 23 жніўня журналістка выкінулася з 9-га паверху жылога дома з двума малалетнімі дзецьмі, усе трое загінулі на месцы. Следства называе асноўнай версіяй самагубства жанчыны.

Тым не менш следчыя звярнуліся па дапамогу да ўкраінскіх калег. Перад смерцю журналістка адпачывала ў Крыме. Таму следства хоча высветліць, ці кантактавала яна там з прадстаўнікамі якой-небудзь секты, паведамляе interfax.by. Да расследавання падлучыліся таксама псіхолагі. Яны паводзяць экспертны аналіз інфармацыі з камп'ютара загінулай.

Дарэчы, следчыя пакуль не могуць знайсці відавочцаў таго, як жанчына выкінулася з акна разам з двума малалетнімі дзецьмі.

Фота — publicverdict.ru