У Слоніме пройдзе першы чэмпіянат свету па шашках-100
Яго пачатак запланаваны на 3 студзеня.
Заяўкі на ўдзел ужо падалі каманды з Украіны, Расіі, Літвы, Латвіі, Бельгіі і Галандыі. Як запэўнівае арганізатар чэмпіянату, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі шашак Аляксандр Аніська, спіс удзельнікаў яшчэ папоўніцца, бо заяўкі пачалі прымаць нядаўна.
Унікальнасць гэтых спаборніцтваў заключаецца яшчэ і ў тым, што ўдзельнікі — гэта зусім юныя спартсмены, дзеці ад 10 да 13 гадоў, паведамляе region4.by