У Смалявічах згарэлі тоны туалетнай паперы (фота)

Як паведамляе сайт 112.by, агонь хутка распаўсюджваўся па паперы, плошча пажару склала амаль 250 квадратных метраў. На месца прыехалі больш за дзесятак адзінак тэхнікі МНС.

Уся гатовая прадукцыя (17 тон сурвэтак і туалетнай паперы) згарэла, выратаваць удалося сыравіну, два пагрузчыкі і іншае абсталяванне, а таксама суседні склад. Пацярпелых сярод працаўнікоў няма. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала "парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні зварачных работ".


Фота — 112.by