У сталіцы дальнабойшчыка ледзь не загрызлі вартавыя сабакі
З цяжкімі ранамі кіроўца знаходзіцца ў адным з сталічных шпіталёў.
Як даведалася Еўрарадыё, мужчына, які працуе дальнабойшчыкам, вярнуўся з рэйса, паставіў фуру на стаянцы сваёй фірмы і ўжо збіраўся сыходзіць, калі на яго напалі сабакі. У выніку кіроўца патрапіў у рэанімацыю. Цяпер яму зашываюць раны і колюць абязбольваючыя сродкі.
Фота — bymedia.net