У суботу ў жылыя дамы сталіцы пачнуць даваць цяпло

З 13 кастрычніка ацяпленне з'явіцца таксама ў інтэрнатах, гасцініцах, лазнях, басейнах, будынках навучальных установаў. Адміністрацыйныя і грамадскія будынкі дазволена ацяпляць з 18 кастрычніка, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, з сённяшняга дня цяпло пачало з'яўляцца ў дзіцячых садках, школах, бальніцах і паліклініках сталіцы.