У Вільні забілі беларускага актывіста Рамана Вайніцкага
Ён быў старшынёй Згуртавання беларускіх грамадскіх суполак Літвы і клуба "Сябрына", намеснікам дырэктара беларускай школы.
Як паведамляе Радыё "Свабода", 52-гадовага Вайніцкага знайшлі звязаным і замучаным у падвале шматпавярховага дома, дзе ён жыў. Вайніцкі перад смерцю расказваў знаёмым, што яму апошнім часам пагражалі.
Паводле папярэдніх звестак, смерць наступіла ад катаванняў. На целе знойдзеныя сляды фізічных катаванняў, рот Вайніцкага быў заклеены скотчам.
Фота — delfi.lt