У Віцебску праходзіць выстава ў гонар Эміліі Плятэр

На выставе можна ўбачыць палотны, створаныя год таму ўдзельнікамі мастацкага пленэру ў вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна. Удзельнікамі акцыі сталі такія мастакі як Віктар Шылко, Валерый Счасны, Алег Скавародка, Віктар Крук ды іншыя, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”.