У ЗША 7000 чалавек маглі заразіцца СНІДам у стаматалагічнай клініцы
Улады амерыканскага горада Талса ў штаце Аклахома звярнуліся да сямі тысяч чалавек, якія лячылі зубы ў мясцовай клініцы.
Іх просяць тэрмінова прайсці тэсты на ВІЧ, а таксама гепатыт C і B. Паводле звестак мясцовых чыноўнікаў, у клініцы доктара Скота Харынгтана не выконваліся элементарныя правілы гігіены. Іголкі выкарыстоўваліся па некалькі разоў, медыцынскае абсталяванне доўга не мылася, а некаторыя медыкаменты выкарыстоўваліся без адпаведнага дазволу.
Падазрэнні супраць дантыста з'явіліся пасля таго, як у аднаго з яго пацыентаў выявілі гепатыт С і ВІЧ, перадае ВВС. Доктар зачыніў клініку і супрацоўнічае са следствам.
Фота — stomatdent.ru