У ЗША ад маці забралі дзіця, бо яно было занадта тоўстым

На думку сацыяльных работнікаў маці хлопчыка рабіла недастаткова для барацьбы з атлусценнем свайго сына. Трэцякласнік быў накіраваны ў сацыяльны цэнтр каля тыдня назад, паведамляе выданне Cleveland Plane Dealer..

Ён важыць прыкладна 80 кілаграмаў. Як адзначылі прадстаўнікі сацыяльнай службы, з-за атлусцення ў яго ў бліжэйшы час могуць развіцца дыябет і гіпертанічныя захворванні.


Сацыяльныя работнікі на працягу года сачылі за дзеяннямі маці хлопчыка і неаднаразова абвінавачвалі яе ў пагардзе да рэкамендацый лекараў, якія дапамаглі б знізіць вагу хлопчыка.