У ЗША выкрылі замах на Барака Абаму і дзяржаўны пераварот

Удзельнікі канспірацыйнай групоўкі F.E.A.R. планавалі учыніць дзяржаўны пераварот, каб адхіліць ад улады тых, хто па іх словах, не мае падтрымкі ў народзе.

На чале злачыннай групы знаходзіўся шараговец Айзек Агігі, перадаюць СМІ. Салдат не хаваў непрыязнасці да Абамы, якому ставіў у віну яго замежнае паходжанне.

Тэрарысты збіраліся захапіць склады ўзбраенняў у Форце Сцюарт (штат Джорджыя), падарваць будынак упраўлення ўнутранай бяспекі і забіць Абаму. На ўзбраенне яны выдаткавалі 87 тысяч долараў. Агулам жа Агігі выдаткаваў на падрыхтоўку замаху і тэракту каля паўмільёна долараў.

Аднадумцы Агігі паспелі расправіцца з двума сведкамі, якія даведаліся пра іх планы. У снежні 2011 года яны забілі 19-гадовага "дэмбеля" Майкла Рорка і яго нявесту Тыфані Ёрк.

Фота — kp.ru