Украінцы спрабавалі нелегальна пераправіць у Беларусь 21 надзіманую лодку
Здарэнне адбылося 21 лютага ў Валынскай вобласці Украіны.
Памежнікі змаглі затрымаць толькі двух кантрабандыстаў з трох. Адзін парушальнік мяжы ўцёк ад памежнікаў на кані, паведамляе ВолиньPost.
Да ўкраінска-беларускай мяжы кантрабандысты пад’ехалі на мікрааўтобусе "Фольксваген" і санях. Калі правапарушальнікі пачалі выгружаць лодкі з аўтамабіля на сані, памежнікі выявілі іх цеплавізарам.
Пабачыўшы памежнікаў, адзін з мужчын распрог каня і на ім уцёк.
Затрыманыя апынуліся мясцовымі жыхарамі. Кошт канфіскаваных лодак ацэньваецца ў 60 тысяч грыўняў (каля 7500 долараў ЗША).