Украінскія вытворцы нержавеючых труб патрабуюць націснуць на беларусаў

Пра гэта гаворыцца ў лісце ўрадавага упаўнаважанага па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй і краінамі удзельніцамі СНД і ЕўрАзЭС на адрас намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур'янава, інфармуе УНІАН. У дакуменце адзначаецца, што ўкраінскія вытворцы просяць "разгледзець пытанне пачатку расследавання недружалюбных дзеянняў беларускага боку ў дачыненні да вытворцаў нержавеючых труб з Украіны".

Для таго, каб разблакаваць пастаўкі ўкраінскіх труб беларускім і казахстанскім вытворцам і, адпаведна, пазбегнуць неабходнасці пачатку антыдыскрымінацыйнага расследавання, украінскі бок прапануе прыняць рашэнне аб замене антыдэмпінгавых пошлін на трубы квотамі на іх пастаўкі на бліжэйшым пасяджэнні Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Беларусі, у прыватнасці, прапануецца пагадзіцца на перыяд разліку квоты на аснове перыяду 2004-2010 гадоў. Затым, па ініцыятыве беларускага або ўкраінскага боку, можа быць разгледжана пытанне аб яе лібералізацыі.