Улады Мінску спадзяюцца прыцягнуць буйны расійскі капітал з Сібіры

Па словах  намесніка старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Дзяніса Яроменкі, гарады плануюць падпісаць дамову аб пабрацімстве.

 
Яроменка: "Зацікаўленасць нашай краіны ў тым, што мы можам прыцягнуць буйны расійскі капітал, новыя тэхналогіі, якія ёсць у Омску, і, натуральна, інвестыцыі, якія нам неабходныя".


Яроменка заявіў таксама, што бліжэйшым часам у Мінску будзе рэалізавана больш за 80 інвестпраектаў на суму 1,5 мільярда долараў. Інвестары без аўкцыёну атрымаюць у арэнду зямлю і будуць вызваленыя ад шматлікіх плацяжоў.