Уладзімір Сямашка: Зарабляць трэба ўсё, што канвертуецца
Такую задачу першы віцэ-прэм'ер паставіў прадпрыемствам Міністэрства прамысловасці Беларусі.
11 красавіка першы намеснік старшыні ўрада Уладзімір Сямашка на выставе "Металаапрацоўка-2011" заявіў, што на валютным рынку склалася "нядобрая сітуацыя", аднак урад мае рашучасць дасягнуць прагнозных паказчыкаў. "Ясная справа, калі не ўсе прадпрыемствы могуць свабодна купіць на біржы валюту — гэта нядобрая сітуацыя", — сказаў Сямашка.
Ён мяркуе, што прадпрыемствам варта "зарабляць расійскія рублі, долары, еўра, усё, што канвертуецца". У якасці прыкладу чыноўнік прывёў Мінскі аўтазавод, дзе за 2010 год, тэмп росту продажаў на вонкавых рынках склаў 218%, перадае ІА REGNUM.