Уладзімір Пуцін: Я атрымаў два лісты ад Барыса Беразоўскага (відэа)

Паводле слоў Пуціна, першы ліст ад алігарха, які жыў у Лондане, ён атрымаў у лютым мінулага года, а другі прыйшоў ужо пасля смерці Барыса Беразоўскага. Калі першае пасланне перадаў у Крэмль былы партнёр па бізнэсу, дык другое — нейкі замежнік, паведамляе РІА "Новости".

Нагадаем, цела расійскага алігарха Барыса Беразоўскага яго ахоўнік знайшоў 23 сакавіка ў ваннай у яго доме ў англійскім графстве Беркшыр. Паводле дадзеных эксперта, прычынай смерці Беразоўскага магло стаць павешанне. Цяпер праводзіцца расследаванне.

Барыс Беразоўскі два гады нелегальна жыў у Беларусі?

Пуціну прывезлі ліст ад Беразоўскага, публікаваць яго не будуць

Фота — ria.ru