Уладзімір Пугач зладзіць у Пінску фотавыставу у гонар свайго дзеда

Лідар гурта J:MOPC з’яўляецца ўнукам двойчы Героя сацыялістычнай працы Уладзіміра Ралько, які шмат гадоў працаваў старшынёй калгаса “Аснежыцкі” на Піншчыне. Дзед музыкі памёр у 2006 годзе, і ў яго памяць у музеі будуць выстаўленыя фатаграфіі славутай сям'і.

Чакаецца, што на адкрыцці выставы Уладзімір Пугач дасць невялікі акустычны канцэрт.