Уладзіславу Кавалёву на Дзень нараджэння перадалі паштоўкі, лісты і грошы

Дзень нараджэння асуджаны па справе аб выбуху ў мінскім метро святкуе сёння. Заяву Любові Кавалёвай аб спатканні з сынам абяцалі разгледзець на працягу 15 дзён, паведамляе “Інтэрфакс”. Не дазволілі таксама зрабіць перадачу – яна магчымая раз на тры месяцы.

Маці Уладзіслава Кавалёва паведаміла, што на Дзень нараджэння яе сыну напісала шмат сяброў. Жанчына спадзяецца, што Уладзіслаў атрымае гэтыя лісты.

Нагадаем, што Уладзіслаў Кавалёў разам з Дзмітрыем Канавалавым прызнаны вінаватым у арганізацыі выбуху 11 красавіка. Абовух прыгаварылі да смяротнага пакарання.