Урад абвясціў калекцыю вірусаў нацыянальным здабыткам
Савет міністраў прыняў прапанову Нацыянальнай акадэміі навук.
Згодна з ёй, як паведамляе БЕЛТА, нацыянальным здабыткам абвешчаныя некалькі навуковых калекцыяў. У прыватнасці, гэта калекцыя штамаў грыбоў Інстытута лесу; калекцыі пладовых, ягадных, арэхаплодных культур і вінаграду Інстытута пладаводства; калекцыі насення генетычных рэсурсаў збожжавых, зернебабовых, крупяных, кармавых, алейных культураў, цукровых буракоў і лёну Навукова-практычнага цэнтра НАН па земляробстве. Нацыянальным здабыткам абвешчаная і спецыялізаваная калекцыя вірусаў і бактэрый, патагенных для чалавека. Яе сабралі супрацоўнікі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.
Усе гэтыя калекцыі павінны быць уключаны ў Дзяржаўны рэестр навуковых аб'ектаў, якія складаюць нацыянальны здабытак.
Фота — rus.ruvr.ru