Ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі пакуль у космас не паляцеў
Ён, разам з Яўгенам Тарэлкіным і Кевінам Фордам, быў дублёрам экіпажу Міжнароднай касмічнай станцыі, які гэтай ноччу паляцеў у космас.
Як інфармуе РІА "Новости", старт прайшоў паспяхова. Такім чынам, 40-гадовы Алег Навіцкі (на здымку справа) паляціць у космас у кастрычніку сёлета. Чакаецца, што праважаць яго можа прыехаць кіраўніцтва Беларусі.
Вядома, што Навіцкі нарадзіўся ў Чэрвені ў Мінскай вобласці. Ён вучыўся ў Расіі, у 2006 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына. Да ўключэння ў атрад касманаўтаў Навіцкі каля 9 гадоў служыў у расійскіх ваенна-паветраных сілах, ваяваў у Чачні.
Ад апошняга палёту беларуса ў космас (Уладзіміра Кавалёнка) прайшлі ўжо 30 гадоў.