Праважаць Алега Навіцкага ў космас можа прыехаць кіраўніцтва Беларусі
Пра гэта заявіў адзін з двух беларусаў-касманаўтаў Уладзімір Кавалёнак (у космасе таксама пабываў Пётр Клімук).
Нагадаем, ураджэнец Беларусі 40-гадовы Алег Навіцкі (на здымку справа) можа паляцець у космас у кастрычніку сёлета. Праўда, гэта можа здарыцца і раней, бо ён трапіў у лік дублёраў экіпажу Міжнароднай касмічнай станцыі, які ляціць у траўні, паведамляе БелаПАН.
Вядома, што Алег Навіцкі нарадзіўся ў Чэрвені ў Мінскай вобласці. Ён вучыўся ў Расіі, у 2006 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына. Да ўключэння ў атрад касманаўтаў Навіцкі каля 9 гадоў служыў у расійскіх ваенна-паветраных сілах, ваяваў у Чачні.
Ад апошняга палёту беларуса ў космас (Кавалёнка) прайшлі ўжо 30 гадоў.