Юрый Жаўноў ажаніўся з экс-салісткай гурта "Лас-Вегас"

Як паведамляе "Прессбол", вяселле адбылося 6 студзеня ў Мінску. Нагадаем, раней паведамлялася, нібыта Жаўноў узяў шлюб у сярэдзіне снежня.

Тым часам, з маладой жонкай футбаліст прабудзе нядоўга. Піцерскі клуб выйдзе з адпачынку ў чацвер, а 15 студзеня адправіцца на збор у Аб'яднаня Арабскія Эміраты.