З пачатку Еўра-2012 польская паліцыя затрымала 11 беларусаў

Сярод парушальнікаў грамадскага парадку 153 замежнікаў, большасць — расіяне.  Аб гэтым паведамляе www.rmf24.pl

Як заявіла прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы Малгажата Возняк, былі затрыманыя 92 расіяніна, 16 харватаў, 15 ірландцаў, 11 беларусаў, 5 латвійцаў, 3 румыны, 2 іспанцы, 2 сербы, 2 немцы, а таксама па адным грамадзяніне Індыі, Венгрыі, Аўстрыі, Партугаліі і Галандыі.

Самыя масавыя затрыманні адбыліся 12 чэрвеня перад матчам Расія — Польшча.