З віцебскай калоніі для малалетніх уцяклі два чалавекі (фота)
Міліцыя шукае 17-гадовых Антона Котава і Сяргея Бусла.
Паводле інфармацыі "Народных навінаў Віцебску", уцёкі з калоніі №1 адбыліся яшчэ 4 жніўня. Міліцыя пачала план "Невад": на выездах з горада паставілі пасты, правяраюць машыны, якія выязджаюць з Віцебска. Аднак пакуль што ўцекачоў злавіць не змаглі.
На фота: злева Котаў, справа Бусел.