За 10 гадоў колькасць рускіх у Беларусі паменшылася на 31%
Белстат звязвае такое маштабнае "знікненне" з "натуральным змяншэннем" па прычыне старэння і працэсамі асіміляцыі.
За перыяд 1999-2009 гг. колькасць рускіх у Беларусі паменшылася на 356,6 тысяч чалавек (на 31%), іх доля ў агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі скарацілася з 11,4% у 1999 г. да 8,3% у 2009 г. Пра гэта 1 красавіка паведаміў Белстат.
Белстат звязвае скарачэнне колькасці рускіх у Беларусі "першым чынам, са старэннем і, як следства, натуральным змяншэннем".
"Адначасова, доля дзяцей і падлеткаў ва ўзросце да 16 гадоў сярод рэспандэнтаў, якія пры перапісе аднеслі сябе да рускіх, істотна зменшылася: з 15,2% да 7,4%", - адзначаюць складальнікі справаздачы. - "Улічваючы высокую ўдзельную вагу старэйшых узроставых груп у агульнай колькасці рускіх, можна выказаць здагадку, што мелі месца таксама працэсы іх асіміляцыі, гэта значыць, нашчадкі імігрантаў, народжаныя ў Беларусі, падчас апошняга перапісу насельніцтва адносілі сябе да беларусаў".