За мінулыя суткі навальніцы пакінулі без святла 158 вёсак
Зараз забеспячэнне электрычнасцю ў іх адноўлена.
Стыхія прайшлася па Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. Парывы ветру ў асобных раёнах дасягалі 20 метраў у секунду. У выніку былі абарваныя лініі электраперадач, паваленыя дрэвы, пашкоджаны дахі чатырох прыватных жылых дамоў. Пацярпелых ад моцных навальніцаў няма, паведамляе БелТА.