За распыленне газу ў аўтобусе мінчанін атрымаў трое сутак арышту

18 студзеня на задняй пляцоўцы гарадскога аўтобуса 101-га маршруту, малады мінчанін распыліў газавы балончык. Паводле яго слоў, газ ён набыў на рынку ў Ждановічах. Матываў свайго ўчынку затрыманы назваць не змог. Суд Фрунзенскага раёна прысудзіў затрыманага да трох сутак арышту, паведамляе БелТА.


Нагадаем, што газ у грамадскім транспарце Мінску з’яўляецца за апошнія дні ўжо другі раз. Раней паведамлялася, што ўвечары 12 студзеня ў адным з вагонаў метро таксама быў распылены газ. Тады пацярпелі дзеці.