Затрымалі мужчыну, які нацкаваў свайго сабаку на жанчыну (відэа)
Здарэнне адбылося 28 снежня летась каля сталічнага гандлёвага цэнтру "Максімум".
45-гадовая мінчанка выгульвала недалёка свайго сабаку. Насустрач ёй ішоў мужчына, таксама з сабакам, які раптоўна вырваўся і кінуўся на сабаку жанчыны. Апошняя схавалася ў гандлёвым цэнтры, а калі выйшла на вуліцу, той самы мужчына нацкаваў на яе свайго сабаку. Жанчына, кінолаг па прафесіі, яго супакоіла. Тады на яе ўжо накінуўся мужчына, які некалькі разоў ударыў па твары.
Усё гэта зафіксавалі камеры відэаназірання.
Як паведамляе сайт onliner.by, падазраваны затрыманы, праводзіцца разбіральніцтва.