Затрыманні на рок-канцэрце міліцыя тлумачыць бойкай

Як паведамілі агенцтву БелаПАН брэсцкія міліцыянты, у гэты дзень у 21.15 міліцыя атрымала паведамленне, што ў забаўляльнай установе адбываецца бойка. Для разгляду ў аддзяленне міліцыі з кавярні былі дастаўленыя 63 чалавекі.

Усіх затрыманых паставілі на відэаўлік, пасля чаго адпусцілі з пастарунку. Адміністрацыйны пратакол склалі толькі на 24-гадовага брэстаўчаніна. Па словах міліцыянтаў, ён паводзіў сябе ў кавярні задзірліва, нецэнзурна выказваўся на адрас міліцыянтаў, не рэагаваў на неаднаразовыя заўвагі, а таксама супраціўляўся міліцыянтам.

Міліцыянты таксама адзначаюць, што арганізатары не мелі дазволу на арганізацыю канцэрту.

Фота — prava.vitebsk.cc