Затрыманы на акцыі салідарнасці Аляксандр Валанцэвіч абвясціў галадоўку
Зараз актывіст знаходзіцца на Акрэсціна.
Падчас учорашняй акцыі салідарнасці з палітвязнямі Аляксандр Валанцэвіч праз мегафон звярнуўся да прысутных. Ён заклікаў удзельнікаў сабрацца на наступную акцыю на Кастрычніцкай плошчы 24 кастрычніка ў 19.00. Праз некалькі секундаў пасля пачатку прамовы Валанцэвіча затрымалі і зацягнулі ў мікрааўтобус.
Пратэстуючы супраць незаконнага ўтрымання пад вартай актывіст абвясціў галадоўку. Суд па справе Аляксандра Валанцэвіча адбудзецца 24 кастрычніка ў Цэнтральным судзе Мінска, паведамляе “Радыё Свабода”.