Жанчына загінула, калі праводжвала сына ў войска

Маці праводжвала свайго сына ў войска, і калі аўтобус з прызыўнікамі рушыў у кірунку вайсковай часткі, яна раптам апынулася пад коламі, перадае БЕЛТА.

38-гадовая жанчына атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём і загінула на месцы. Па гэтым факце Следчы камітэт ладзіць праверку, будзе заведзеная крымінальная справа.