Жаночаму футбольнаму клубу ў Брэсце чацвёрты месяц не выплочваюць заробак
Футбалісткі клуба "Вікторыя-86": "Мы ўжо забыліся, што такое зборы і таварыскія гульні. Мы дайшлі, што завецца да ручкі"
"Гульцам каманды і трэнерскаму складу вось ужо 4-ы месяц не плоцяць зарабак. Няма грошай на экіпіяванне, транспартныя, камандзіровачныя і іншыя выдаткі, неабходныя для функцыянавання каманды. Мы ўжо забыліся, што такое зборы і таварыскія гульні. Мы дайшлі, што завецца да ручкі", - пішуць футбалісткі клуба ў у лісце да sportbrest.by.
Каманда занепакоена, што сітуацыя сталася крытычнай, пагражае ім развалам і зняццём з турніра. Нагадаем, клуб "Вікторыя-86" прадстаўляе вобласць ў Вышай лізе.
Так, у знак пратэсту, з-за адсутнасці мэдыкаментаў, абутку, суткавых і заробку, які, дарэчы, складае не больш за 800 тысяч рублёў, 9 красавіка "Вікторыя-86" не выехала на гульню ў Магілёў.
У выніку неаднаразовых паседжанняў, якія ўжо праходзілі па дадзеным пытанні, у тым ліку і з удзелам кіраўніцтва ўпраўлення фізічнай культуры і спорту вобласці, рашэнне выйсця з тупіковай сітуацыі не было знойдзена.