Жлобінскі "Металург" падаў заяўку ў расійскую ВХЛ

Рашэнне пра падачу заяўкі прымалі сумесна кіраўніцтва Беларускага металургічнага заводу, хакейнага клуба "Металург-Жлобін" і кіраўніцтва беларускай Федэрацыі хакею, інфармуе goals.by.

На бліжэйшым выканкаме Федэрацыі хакею будуць разглядацца пытанні камплектацыі каманды для ўдзелу ў ВХЛ.

Фота з сайту "Металурга"