Жыхары Слоніма не змірыліся з расійскім сцягам

Дзяржаўны сцяг суседняй краіны з’явіўся ў горадзе пасля таго, як “Газпрам” набыў у поўную ўласнасць “Белтрансгаз”, паведамляе region4.by. Аднак гэта не спадабалася ні мясцовым жыхарам, ні мясцовым уладам. Пасля негатыўных публікацыяў у інтэрнэце новыя гаспадары “Белтрансгаза” знялі расійскі сцяг і павесілі на яго месца іншы — з лагатыпам “Газпрома”.