Злоўлены ў Мінску сэксуальны маньяк прызнаўся ў 40 нападах

Як інфармуе БЕЛТА, з заявамі звярнуліся пакуль толькі 13 пацярпелых.

Паведамляецца, што затрыманы раней двойчы быў асуджаны за злачынствы сэксуальнага характару. Паводле яго слоў, ён "працаваў" у мікрараёнах Кунцаўшчына, Каменная Горка, Захад, Сухарава. Пабачыўшы адзінокую дзяўчыну, малады чалавек ішоў за ёй і нападаў пераважна ў пад'ездах і ліфтах. Аднак толькі аднойчы спрабаваў згвалтаваць дзяўчыну, у большасці выпадкаў злачыснік уцякаў, як толькі дзяўчаты пачыналі крычаць.