"Змагара з карупцыяй" з Беларусі затрымалі ў Калузе
У Калужскай вобласці распачатая крымінальная справа па факце дачы хабару супрацоўніку міліцыі. Фігурант справы — грамадзянін Беларусі.
Як паведаміў сёння ІА REGNUM супрацоўнік Следчага ўпраўлення СК па Калужскай вобласці Альберт Кізімаў, пры праверцы дакументаў у 30-гадовага грамадзяніна Беларусі было канфіскавана пасведчанне інспектара бяспекі камісіі па барацьбе з карупцыяй. Міліцыянты засумняваліся ў яго сапраўднасці і даставілі iншаземца ва УЎС па г.Калуге.
Мужчына прапанаваў начальніку АБЭЗ хабар у памеры 15 тысяч рублёў за вяртанне пасведчання і неправядзенне па дадзеным факце праверкі. Пасля перадачы грошай зламыснік быў затрыманы супрацоўнікамі АБЭЗ.