Знайшлі труп 20-гадовага хлопца — ён замёрз у полі яшчэ ў студзені
Трагічнае здарэнне адбылося каля вёскі Гароднікі Ашмянскага раёна.
Малады чалавек вяртаўся на аўтобусе з Ашмянаў, дзе вучыўся ў каледжы, але да сваёй вёскі Луды не дайшоў. Па факце яго знікнення распачалі крымінальную справу.
Як паведамляе сайт kraj.by, 19 красавіка цела знайшоў мужчына, які гуляў з сабакам. Мяркуецца, што хлопец памёр ад пераахаладжэння.