ЗША і ЕС заклікалі ўлады Беларусі і Украіны захоўваць правы чалавека

У панядзелак у Вашынгтоне прайшоў саміт ЗША-ЕС. Яго ўдзельнікі абмяркоўвалі пытанні глабальнай эканомікі, іранскую праблематыку і праблемы Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі.

Закранулі і пытанні, звязаныя з Беларуссю і украінай. Удзельнікі саміту заявілі, што настойваюць на вызваленні беларускіх палітвязняў, а таксама заклікалі урад Украіны прытрымлівацца дэмакратычных каштоўнасцяў. Асаблівая ўвага была нададзеная справе Юліі Цімашэнкі, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.