Рух "За Свабоду" Мілінкевіча зноў спрабуе зарэгістравацца, ужо ў трэці раз
У трэці раз спрабуе зарэгістравацца Рух "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча. Дакументы на яго рэгістрацыю ў якасці праваабаронча‑асветніцкага грамадскага аб’яднання пададзеныя ў Мінюст. Рашэнне аб яго стварэнні было прынятае на ўстаноўчай канферэнцыі ў
Магілёве, якая прайшла 11 лютага. У якасці заснавальнікаў арганізацыі
прысутнічалі 72 чалавекі з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Паводле статуту, Рух "За Свабоду" будзе займацца абаронай грамадзянскіх і палітычных правоў і свабодаў у нашай краіне, а таксама асветай грамадзянаў. Кіраўніком арганізацыі з'яўляецца Аляксандр Мілінкевіч, а яго намеснікамі — Віктар Карняенка і Юрась Губарэвіч.
Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі двойчы адмовіла ў рэгістрацыі Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання "Рух "За Свабоду". Вярхоўны Суд пакідаў скаргі заснавальнікаў Руху на рашэнні Міністэрства юстыцыі без задавальнення, інфармуе "Наша ніва".