Руслан Салей прызнаўся, што паліць цыгары

Капітан зборнай Беларусі па хакеі Руслан Салей пракаментаваў рашэнне расійскіх хакеістаў адмовіцца ад кантактаў з прэсай. Як нагадвае "Прессбол", нагодай для скандалу стала тое, што прадстаўнікі СМІ заснялі некаторых хакеістаў, калі тыя палілі каля рэстарана. Салей адзначыў, што сам ён ніколі і нікому байкотаў не абвяшчаў: "Мяне зняць з цыгарэтай немагчыма, я не палю. Я палю цыгары. Калі камусьці гэта цікава, задаліся мэтай мяне сфатаграфаваць – калі ласка, я выйду да каго заўгодна з цыгарай у руках. Хай здымаюць".