Салігорскія шахцёры адкапалі ракаскарпіёна, якому 370 мільёнаў гадоў

Салігорскія шахцёры пры праходцы канвеернага штрэку, знайшлі ў гліне рэшткі найстаражытнейшага чляністаногага — ракаскарпіёна.
Яго даўжыня 25 сантыметраў, а ўзрост 370 мільёнаў гадоў, паведамляе “Інтэрфакс”. Насельнік мораў, якія пакрывалі Беларусь у дэвонскі перыяд, з'яўляецца драпежнікам атраду эўрыптэрыдаў.

Ракаскарпіёны і да іх падобныя зніклі ў канцы палеазою. Гэта ўжо чацвёртая такая знаходка. Цяпер даследаваннем ракаскарпіёна займаюцца палеантолагі. Пасля вывучэння і дадатковай кансервацыі ён патрапіць у экспазіцыю музея працоўнай славы прадпрыемства.