Сем абітурыентаў на ЦТ па грамадазнаўстве атрымалі 0 балаў
На цэнтралізаваным тэставанні тым, хто прэтэндуе на паступленне ў ВНУ, трэба было набраць па грамадазнаўстве не менш за 20 балаў, па біялогіі — 15.
Больш за тысячу чалавек не справілася з задачай-мінімум. Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалая Фяськова. Паводле яго інфармацыі, 25 чалавек здалі тэставанне па грамадазнаўстве на 100 балаў, менш за 20 балаў набралі 648 чалавек, 0 балаў атрымалі 7 абітурыентаў.
Біялогію на 100 здалі 3 абітурыенты, адзнака ніжэй за 15 балаў у 994 чалавек, "круглых няўдачнікаў" з 0 баламі — 2 чалавекі.
Цэнтралізаванае тэставанне завершыцца ў суботу, 28 чэрвеня. У гэты дзень абітурыенты будуць здаваць геаграфію.
Фота — interfax.by