"Шахцёр" зазнаў першую паразу ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі

Салігорскі "Шахцёр" — фарм-клуб мінскага "Дынама", якое выступае ў КХЛ, — зазнаў першую паразу ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі. 10 верасня ў чацвёртым туры салігорцы саступілі на сваёй пляцоўцы кіеўскаму "Сокалу" з лікам 3:4. Такім чынам, адзінай камандай, якая не страціла ні аднаго ачка, застаўся гродзенскі "Нёман", канстатуе БелаПАН.

Іншыя вынікі чацвярга: "Дынама-Юніёрс" — "Юнацтва" — 2:4, "Керамін" — "Гомель" — 1:4, "Шыннік" — "Віцебск" — 4:3, "Металург" — "Хімік-СКА" — 1:2, "Металургс" — "Хімвалакно" — 0:1 (па булітах).

Становішча камандаў:
"Шахцёр" — 9 ачкоў (4 гульні; розніца шайбаў 15-9),
"Нёман" — 9 (3; 14-9),
"Юнацтва" — 9 (4; 12-7),
"Сокал" — 9 (4; 11-10),
"Хімвалакно" — 8 (4; 11-7),
"Шыннік" — 8 (4; 15-12),
"Металург" — 6 (4; 11-10),
"Гомель" — 6 (4; 10-9),
"Керамін" — 4 (4; 7-12),
"Віцебск" — 3 (3; 6-7),
"Хімік-СКА" — 3 (3; 5-8),
"Металургс" — 2 (4; 6-10),
"Брэст" — 1 (3; 6-11),
"Дынама-Юніёрс" — 0 (4; 8-16).

Чарговы тур адбудзецца 13 верасня.